2 октября, 2021
“Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…”
02 кастрычніка 2021 года ў бібліятэцы ДУА “Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярдняя школа” каля кніжнай выставы “Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…” прайшла гадзіна чытання, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Ніла Гілевіча.
Гучалі вершы з багатай творчай спадчыны буйнога паэта. Чытачы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Народнага паэта Беларусі, які за сваё доўгае жыццё надзвычай многа працаваў, займаў высокія пасады, меў многа ўзнагарод.
Але галоўная яго пасада – паэт.
І ўсё ж самае галоўнае – ён шчыры беларус, які моцна любіў родную зямлю, яе народ. Пачынаў Ніл Сымонавіч Гілевіч сваю працоўную дзейнасць з працы настаўніка ў школе, таму сваё мерапрыемства мы прысвячаем і Дню настаўніка.