Вучымся размаўляць па-беларуску!

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай беларускай мовы!!!

Вершы для дзяцей 3-4 гадоў

“Дожджык” Таццяна Кляшторная

Дожджык часта сыпаў, ліў,

 Па двары ручай паплыў.

 Пабягу хутчэй гуляць

 І караблікі пускаць.

 Парасон я распрастаў –

 Дождж адразу перастаў.

 Напужаўся, мабыць, ён,

 Як убачыў парасон.

“Ветлівыя словы” Таццяна Кляшторная

“Калі ласка”,”дзякуй”,

 “Добры дзень” –  

 Ветлівыя словы

 Чую ад людзей.

 Ветлівымі словамі

 Буду даражыць,

 З ветлівымі словамі

 Лёгка жыць.

Вершы для дзяцей 4-5 гадоў

“Лістапад” Янка Купала

З буйных ліп і бяроз

Лісты валяцца.

Між павалаў і лоз

Рассыпаюцца!

Шапацяць, шалясцяць

Залацістыя,

Ўвысь галінкі глядзяць

Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна –

Усё адменіцца,

І галінкі ізноў 

Зазяленяцца!

“Восень” (урывак) Янка Журба

Шумяць па-асенняму

Пушча і бор;

На дрэвах, кустах –  

Залацісты ўбор!

Заможная восень

Прыйшла ў калгас,

Дарамі  багатымі

Радуе нас!

На полі калгасным

Вялікі ўраджай.

Ляціць аб ім слава

На ўвесь родны край!

ПАЛЬЧЫКАВЫЯ ГУЛЬНІ

Гульня “Пяком бліны”

Па чарзе датыкацца да стала тыльным бокам ручкі і далонькай:
Матуля напячэ блінкоў
Для дачушак ды сынкоў.
Блін смятанай паліваем,
Зверху цукрам пасыпаем,
Лоўка трубачкай згарнем –
І жуем, жуем, жуем!

Гульня “Пеўнік” 

Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі!

Гульня “Замок”

На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі !
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).

Гульня “Гэты пальчык”

(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).
Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!

Гульня “Васьміног”

(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога).
Восем пальчыкаў для ног –
Атрымаўся васьміног.
Колькі ног у васьмінога?
Многа! Многа!

Гульні па развіцці беларускага маўлення

“Што матуліна, а што татава?”

     Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.
     Змест. Дарослы паказвае карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзіця называе: «Сукенка — маміна…» і г. д.

“Назаві колер”

     Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: “Садавіна, агародніна».
     Змест. Дарослы кідае мяч дзяцяці і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, сліва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.

“Адзін ці многа?”

     Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.
     Змест. Дарослы называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзіця адказвае, колькі прадметаў назва¬на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.

“Што надзенем ляльцы на прагулку?”

     Мэта: замацоўваць лексіку без нагляднай падказкі па тэме: «Адзенне. Абутак».
     Змест. Дарослы называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзіцяці выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.

“Магазін цацак”

     Мэта: актыўна распазнавацъ но¬выя словы.
     Змест. Дарослы апісвае новую цацку. Задача дзіцяці – хутчэй распазнаць яе і знайсці на “прылаўку магазіна”.

Учитель

Все записи автора