“Пухавіцкія Каласавіны”

У рамках “Пухавіцкіх Каласавін”, у лістападу 2017 года ва ўстановах адукацыі раёна была праведзена віктарына “Ведаем жыццёвы і творчы шлях песняра”, прысвечаная 135 гадавіне з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Сумесна з ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” 17.11.2017, у 13.00 у малай зале РЦК арганізавана сустрэча з сынам Якуба Коласа М. Міцкевічам, на якой былі падведзены вынікі віктарыны і вызначаны пераможцы Крывашэй Алена, вучаніца 8 класа ДУА “Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” была ўзнагароджана ганаровай граматай. Віншуем з перамогай, Алена!

Учитель

Все записи автора