Январь 23, 2019
Піянерскі маршрут: Сітнікі – чароўны куточак Пухавіччыны
23 студзеня 2019 года ў ДУА “Ананіцкі навучальна-педагагічны коплекс дзяцячы сад-сярэдняя школа” прайшло мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы, падрыхтаванае педагогам-арганізатарам Носавай Н.А.
У літаратурна-музычнай гасцёўне “Піянерскі маршрут: Сітнікі – чароўны куточак Пухавіччыны” прынялі ўдзел вучні 2-7 класаў.
Цераз паданні і легенды дзеці паведадалі гісторыю ўзнікнення назвы нашай вёскі, расказалі пра маляўнічыя куточкі роднай мясцовасці і паказалі іх на фотаздымках ў мультымедыйнай прэзентацыі, праспявалі песні.
Удзельнікі па-святаточнаму ўзнёсла і пяшчотна вершаванымі радкамі прызналіся ў любові да сваёй малой радзімы.
- Наша малая радзіма! І колькі не шукай, Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі Мілей, чым гэты край.
- Люблю наш край – старонку гэту, Дзе нарадзіліся, расцём…
- Люблю цябе мая старонка, У вянку бярозак і дубоў – І кожны дзень спяваю звонка Пра гэту вечную любоў.
- Што перадаў мне бацька, маці, Я буду вечна шанаваць!..