Новогодняя ёлка в районном Доме культуры

26 снежня 2017 года вучні нашай школы наведалі раённую ёлку, сталі актыўнымі ўдзельнікамі навагодняга мерапрыемства «Казкі чароўнага лесу»!

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў Пухавіцкім раённым цэнтры культуры для 360 навучэнцаў Пухавіцкага раёна. Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці са шматдзетных сем’яў, прызёры і пераможцы інтэлектуальных і спартовых мерапрыемстваў, актывісты дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў.

Групу вучняў нашай школы суправаджалі дырэктар школы Кавалёва Т.І. і класны кіраўнік 6 класа Карбоўская Л.А.

Павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Ленкавец Сяргей Дзмітрыевіч.
Хлопцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі навагодняга прадстаўлення «Казкі чароўнага лесу».
А ў канцы свята казачныя героі ўручылі юным гасцям салодкія навагоднія падарункі.

Учитель

Все записи автора