“Каласавіны-2018”

17 лістапада 2018 года ў ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” адбыліся раённыя “Каласавіны-2018”, прысвечанай жыццю і творчасці Якуба Коласа.

 Былі падведзены вынікі розных конкурсаў, якія праводзіліся сярод вучняў школ нашага раёна. На мерапрыемства была запрошана ўнучка Якуба Коласа. Дырэктар музея А.А. Прановіч правёў цікавую і пазнавальную экскурсію, прысвечаную жыццю Якуба Коласа на Пухавіччыне.

     Вучаніца 7 класа нашай школы Крывашэй Кацярына была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені ў конкурсе юных паэтаў “Коласу прысвячаю” за верш “Сцяжынкамі Якуба Коласа”. На мерапрыемстве Кацярына прачытала свой верш на памяць.

     Калектыў вучняў нашай школы: Крывашэй Кацярына (7 клас), Смаляк Ілья (7 клас) і Крывашэй Алёна (9 клас) – быў узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ў конкурсе малюнкаў “Краявіды Пухавіччыны ў творчасці Якуба Коласа” за малюнкі і афармленне буклета. Усе пераможцы атрымалі кнігу “Якуб Колас. Мой дом”.

     Вучні нашай школы прынялі ўдзел ва ўсіх конкусах да “Каласавін-2018” (віктарына, конкурс паэтаў, конкурс малюнкаў) і паказалі выдатныя вынікі, таму Дыпломам ДУ “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей” была ўзнагароджана настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карбоўская Л.А.

Учитель

Все записи автора