Акция МЧС “За безопасность вместе”

З 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года
праводзіцца акцыя па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе “За бяспеку разам”

Мэта: Зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі ў жылых пабудовах, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджванне правапарушэнняў, якія здзяйсняюць грамадзяне, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення.

Задачы:

  1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачваць грамадзянам наступствы невыканання правіл пажарнай бяспекі.
  2. Аказаць дапамогу органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
  3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі
  4. Растлумачваць грамадзянам наступствы злоўжывання спіртнымі напоямі.

План мерапрыемстваў у рамках акцыі “За бяспеку разам”

№ п/п Мерапрыемства Тэрміны выканання Адказныя
1. Размяшчэнне звесткаў аб мэтах і задачах акцыі, часе яе правядзення  на стэндах і старонках школьнага сайта   16.10.2017 Няпеўная І.Л.,

Цынскі А.В.

2. Размяшчэнне на інфармацыйным стэндзе памяткаў на супрацьпажарную тэматыку  На працягу акцыі Педагог сацыяльны
3. Праверка стану  жылых памяшканняў па выкананні правіл бяспечных паводзін сем’яў:

-у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

-дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды;

– мнагадзетных;

– апякунскіх

23.10-27.10 2017 Класныя кіраўнікі
4. Правесці тлумачальную работу з законнымі прадстаўнікамі вучняў,  па пытаннях:

– аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду;

– крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей у небяспецы;

– прафілактыка пажараў і гібелі людзей ад іх, у тым ліку па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап’янення 

На працягу акцыі Класныя кіраўнікі,

СППС

5. Правесці тлумачальную работу ў працоўным калектыве па пытанні:

– прафілактыка пажараў і гібелі людзей ад іх, у тым ліку па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём

21.10.2017 Юркойць А.І.
6. Класная гадзіна “Дзеянні пры пажарах” (5-11кл.) 27.10.2017 Класныя кіраўнікі
7. Класная гадзіна  «Агонь – сябар і вораг чала- века» (1-4 кл.) 27.10.2017 Класныякіраўнікі
8. Конкурс малюнкаў “Вогненная стыхія” 28.10.2017 Данусевіч С.У.
9. Падрыхтоўка памяткаў аб мерах пажарнай бяспекі ва ўстанове адукацыі і хатніх умовах   02.11.2017 Удзельнікі клуба ЮВП
10. Адзіная інфармацыйная гадзіна “За бяспеку разам” 06.11.2017 Класныя кіраўнікі
11. Паказ тэматычных фільмаў аб асноўных прычынах пажараў 10.11.2017 Класныя кіраўнікі
12. Віктарына па правілах пажарнай бяспекі для 1-4 кл. 11.11.2017 Кіндар Н.А.

 

Учитель

Все записи автора