Прадметны Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 20 лютага па 28 лютага ў ДУА “Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” праходзіў  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

     20 лютага – сямнаццаць вучняў школы прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік-2020”.
     А на наступны дзень, 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры, якое правялі вучаніца 10 класа Крывашэй Алёна і вучаніца 8 класа Крывашэй Кацярына. Захапленне вучняў выклікаў і флэшмоб “Пагавары са мной на мове”.
     22 лютага вучні 5-11 класаў выяўлялі лепшую каманду ў сваёй гульні “Падарожжа па Беларусі”. Капітанамі каманд былі абраны вучань 11 класа Маладзецкі Уладзіслаў і вучаніца 8 класа Смаляк Елізавета, каманда якой і стала пераможцай.
     24 лютага вучні 5 і 6 класаў прынялі ўдзел у моўным турніры “І ўсё мілагучна для слыху майго”. Каманда “Сонейка” (6 клас) перамагла каманду “Пралеска” (5 клас) з перавагай на адзін бал.
     26 лютага вучні 10 і 11 класаў выяўлялі лепшую каманду ў брэйн-рынгу “Хачу ўсё ведаць”. Віншуем адзінаццацікласнікаў! А з віктарынай “Я гэта люблю падарожжа” лепш справіліся вучні 8 класа.
     Апошнім мерапрыемствам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стаў конкурс чытальнікаў “На хвалях паэзіі”, які прайшоў 28 лютага.

     Вынікі конкурсу ў малодшай групе: 1 месца – Пракапчук Захар (5 клас), 2 месца – Скачок Ганна (4 клас), 3 месца – Лысакоўскі Максім (4 клас).

     У старэйшай групе 1 месца заняла вучаніца 7 класа Алейнік Анастасія, 2 месца – Крывашэй Алёна (10 клас) і Ефімовіч Ганна (7 клас), 3 месца – Крывашэй Кацярына (8 клас) і Падабедаў Уладзіслаў (10 клас).

Віншуем усіх пераможцаў і ўдзельнікаў!      

Адказны – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карбоўская Л.А.

Скачать (PDF, 2.77MB)

Скачать (PDF, 1.69MB)

Учитель

Все записи автора