“Каласавіны-2019”

30 лістапада 2019 года ў ДУ “Пухавіцкі краязнаўчы музей” прайшоў конкурс “Чытаем Коласа”, у якім прынялі ўдзел вучні 5-7 класаў школ нашага раёна.

     Мерапрыемства адбылося ў рамках “Каласавін – 2019”, прысвечаных 137-годдзю з дня нараджэння славутага песняра беларускай зямлі. Вучаніца 7 класа нашай школы Алейнік Настасся прачытала ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, яна падрыхтавала не толькі выдатнае выступленне, але і нацыянальны касцюм. Вучань 5 класа Пракапчук Захар прачытаў верш “Савось-распуснік”, за што быў адзначаны Дыпломам Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Падрыхтавала вучняў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карбоўская Л.А.

Учитель

Все записи автора